Аппликатуры аккордов для гитары
Am
B7
C
Em
Текст песни с аккордами
Em B7 Em
Em B7 Em
Ëн быў натхнёны i малады,
Em B7
Iх незьлiчона было.
Em B7 C
Ён на плошчы вёў гарады
C B7 Em
Зь песьняй, што блiзка сьвятло.
Em B7 Em
I запальвалi сьвечкi яму,
Em B7
Плыў па-над плошчаю дым.
Em B7 C
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
C B7 Em
Яны сьпявалi за iм:
Em B7 Em
Разбуры турмы муры!
B7 Em
Прагнеш свабоды — то бяры!
Am Em
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
B7 Em
I пахавае сьвет стары!
Em B7 Em
Ведалi словы на памяць — i сьпеў
Em B7
Несьлi па вулiцах так,
Em B7 C
Што кроў кiпела i гнеў кiпеў,
C B7 Em
I сэрцы стукалi ў такт.
Em B7 Em
Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм
Em B7
Ворагаў бiў напавал.
Em B7 C
Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым...
C B7 Em
А ён усё граў i сьпяваў.
Прыпеў.
Em B7 Em
Так паўстаў шматтысячны рух,
Em B7
Воiнаў цэлая рать,
Em B7 C
Можна помнiкi зносiць и брук
C B7 Em
На камянi разьбiраць.
Em B7 Em
Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Em B7
Сiлы аддаць барацьбе:
Em B7 C
Хто ня з намi — той супраць нас!
C B7 Em
Сьпявак быў сам па сабе.
Em B7 Em
Глядзеў, як шчыльныя рады
B7 Em
Зь ягонай песьняю iдуць,
Am Em
А песьня глухне, глухне, глухне...
B7 Em
А муры растуць, растуць...
Прыпеў.