Аппликатуры аккордов для гитары
Am
Dm
Em
F
G
Текст песни с аккордами
Intro
Am G Am G Am G Am G
Am G Am G
Зялёная вішня з-пад кораня выйшла,
Dm Am G Em Am
Нядай мяне мама, дзе я непрывычна,
Am G Am G
Дзе я непрывычна, дзе я не бывала -
Dm Am G Em Am
Ў чужую старонку мяне ты аддала.
Am G
Гаруй, залівай, мачы слязьмі рукавы
Dm
І не зважай на гасцей, што ўздоўж глухіх сцен паселі.
Am G
Покуль чарку з гарэлкай жаніх цягнуў да гары,
Dm
Было самой маладой не весела на вяселлі.
Am F
Цяпер да тваіх малітваў сам бог будзе глухаваты,
Dm G
Дом бацькоўскі - гняздо, а новы дом будзе клетка,
Am F
Калі ж вялі маладзіцу пад вішняй старой ад хаты,
Dm G
З вішні дзеўке ў падол упала белая кветка.
F
Мама-мама куды ж ты сваю дачку аддала,
Am G
Ніхто у новай сям'і нявестку не пашкадуе,
F
Не дачакаецца дзеўка ад свякрухі болей цяпла,
Am G
Чым маладая кабылка, што зрання ў полі працуе.
F
Штодзень дзеўка пры полі, абедам пры сенажаці,
Am G
Ўвечары для залвіцаў прадзе сукно пад лучыну,
F
І як зязюля па небу сумуе яна па хаце,
G
Мама-мамачка родная, ўспамінай пра дзяўчыну
Am G Am G
Успомні мяне, мама, хоць раз у аўторак,
Dm Am G Em Am
А я цябе, мама, на дзень разоў сорак.
Am G Am G
Успомні мяне, мама, хоць раз у суботу,
Dm Am G Em Am
А я цябе, мама, ідучы на работу.
Пройгрыш
Am G Dm Am G Dm Am F Dm G Am F Dm G
Am G
Маўклівым крыкам не можа да родных сцен дагукацца,
Dm
Ўначы туга па дзяцінству рапухай цісне на грудзі,
Am G
Бажухна, дай жа ёй сілы цярпенне мець дачакацца,
Dm
Калі ж нарэшце сям'ёю стануць гэтыя людзі.
Am F
Расце як тонкая яблыня пасярод гушчара,
Dm G
І калі скажуць дзяўчыне: ідзі вады прынясі,
Am F
Яна дастане са студні вады ўсяго паўвядра,
Dm G
А другую палову далівае слязьмі.
F
Скура з ветру зчарствее, пальцам цяжка даць рады,
Am G
Матуля ж колісь любіла дачковы белыя рукі,
F
За вячэрай між іншым свякруха дае парады,
Am G
Муж ціхенькую жонку часам бі для навукі.
F
Не думай, мама, што дочку аддала жыць белай боннай.
Am G
Дзеўка, грэйся слязьмі пад ветрам ласкі сцюдзёнай,
F
Хай жа покуль не звяне будзе табе абаронай,
G
Ля роднай хаты сарваная кветка вішні зялёнай.
Am G Am G
Ты думаеш, мама, што я тут не плачу,
Dm Am G Em Am
За горкімі слязамі я свету не бачу.
Am G Am G
Зялёная вішня назад не ўрасцецца,
Dm Am G Em Am
Малада дзяўчына дамоў не вярнецца.